Ксёндз Вячаслаў Барок з’ехаў з Беларусі праз палітычны пераслед


Працоўная група «Хрысціянская візія» Каардынацыйнай рады паведаміла пра тое, што ксёндз Вячаслаў Барок, які раней правёў 10 дзён за кратамі, пакінуў Беларусь.

Ксёндз Вячаслаў Барок.
Фота: Белсат

Як піша «Хрысціянская візія», Вячаслаў Барок быў выкліканы ў Расонскі РАУС 1 і 4 ліпеня праз новую адміністрацыйную справу – за публікацыю фота дзяцей з бел-чырвона-белымі сцягамі на польска-беларускай мяжы. У яго дома спрабавалі правесці незаконны «агляд». Праз гэта і праз пагрозы каталікам з боку Аляксандра Лукашэнкі ён быў вымушаны пакінуць Беларусь.

Барок абяцае распавесці падрабязнасці ад’езду заўтра на сваім Youtube-канале.

У мінулым снежні ксёндз Вячаслаў Барок правёў за кратамі 10 дзён, бо апублікаваную ім антыфашысцкую карыкатуру палічылі «дэманстрацыяй нацысцкай сімволікі». Адносна яго таксама праводзіў праверку полацкі аддзел Следчага камітэту.

Hавiны
«Хрысціянская візія» паведамляе пра ціск уладаў на «нядобранадзейных» святароў
2021.06.04 10:02

Ксёндз з Расонаў Вячаслаў Барок вядзе ўласны YouTube-канал і не хавае сваіх поглядаў на падзеі ў Беларусі.

Раней ксёндз ужо быў вымушаны хадзіць на размову ў Следчы камітэт быццам бы ў якасці сведкі па крымінальнай справе, аднак яму задавалі пытанні пра ягоны YouTube-канал. Ён лічыць, што ціск на яго аказваецца толькі таму, што ён дае маральную ацэнку дзеянням уладаў.

АА belsat.eu

Стужка навінаў