Прэзідэнт Літвы дапусціў, што сітуацыя на мяжы з Беларуссю можа стабілізавацца


Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў эфіры LRT адказаў на пытанне, наколькі актуальнае цяпер закрыццё мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведамляе BNS.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.
Фота: Robertas Dačkus / lrp.lt

Літоўскі прэзідэнт адзначыў, што закрыццё межаў сталася актуальным, калі найміты ПВК Вагнэра з’явіліся на беларускіх палігонах каля межаў краінаў Еўразвязу:

«Сёння ў мяне няма канкрэтнай інфармацыі пра тое, што чальцы Групы Вагнэра цяпер на нашай мяжы ды спрабуюць дэстабілізаваць прымежную сітуацыю. Польскі бок наўрад ці мог бы сказаць нешта дадатковае. Калі сітуацыя ўскладніцца, мы дзеем сапраўды гэтак жа. Калі сітуацыя застанецца такой жа, як цяпер, ці нават стабілізуецца, нам давядзецца рабіць нешта іншае. Ніхто не хоча зноў закрываць межаў дзеля спартовага інтарэсу».

Пры гэтым Наўседа выступіў за мацнейшае правяранне тых, хто прыязджае з Беларусі, бо «рэжым мае ўласныя мэты і цалкам умее выкарыстоўваць людзей як інструменты ў сваіх руках». Паводле палітыка, частка тых, хто прыязджае з Беларусі, можа пераследаваць мэту абысці санкцыі. Акрамя таго, на сваякоў эмігрантаў, якія застаюцца ў Беларусі, могуць ціснуць спецслужбы, што робіць беларусаў у Літве ўразлівымі:

«Мы павінны памятаць пра ўсё гэта і не зводзіць дыскусіі на вельмі эканамічны ўзровень пра тое, што нам трэба больш танная працоўная сіла… Мы заўсёды павінны думаць не толькі пра эканоміку, але і пра нашую нацыянальную бяспеку».

Рэпартаж
Польшча і краіны Балтыі назвалі дзве прычыны, праз якія могуць закрыць межы з Беларуссю
2023.08.28 15:28

Ранкам 28 жніўня ў Варшаве сустрэліся міністры ўнутраных справаў Польшчы, Літвы, Латвіі ды Эстоніі. На сустрэчы абмеркавалі сітуацыю на фоне вайны ва Украіне, пагрозаў з боку Расеі і Беларусі, у тым ліку баевікоў Групы Вагнэра.

Пасля сустрэчы міністры расказалі, што гатовыя закрыць межы з Беларуссю і Расеяй «супольна і салідарна», а нагодамі да поўнага закрыцця межаў могуць стацца «крытычныя інцыдэнты»: як узброеная правакацыя са стралянінаю, гэтак і нелегальны пераход мяжы вялікаю групаю мігрантаў. Апошніх, дарэчы, ужо пачалі затрымліваць у Беларусі.

Што датычыць стаўлення Наўседы да беларусаў, то ён не аднойчы выступаў за тое, каб ураўнаваць у правах беларусаў і расейцаў у Літве. Але сярод законапраектаў, якія прэзідэнт Літвы ўнёс у Сейм на восеньскую сесію, няма паправак, якія датычаць уніфікацыі абмежаванняў для грамадзянаў Беларусі і Расеі.

Hавiны
Экс-міністарка абароны Літвы: Каб кантраляваць мяжу, трэба памяншаць колькасць пераходаў
2023.08.28 21:17

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў