Імаверна, пашкоджаны ракетны карабель Чарнаморскага флоту РФ «Аскольд», што можа несці несці крылатыя ракеты «Калібр», якімі абстрэльваецца тэрыторыя Украіны.
Медыі пачалі распаўсюджваць відэа выбухаў у Керчы ўвечары 4 лістапада. Паведамлялася, што ўкраінцы нанеслі ракетны ўдар па суднабудаўнічым заводзе «Заліў» і як мінімум тры пападанні атрымаў ракетны карабель «Аскольд», што там знаходзіўся.
ЗСУ факт атакі пацвердзіла і ацаніла яе як паспяховую. «Спадзяюся, яшчэ адзін плаўсродак пайшоў услед за «Масквой», – напісаў у Telegram камандуючы Паветраных сіл генерал-лейтэнант Мікалай Алешчук. Ён таксама намякнуў, што ўдар наносіўся французскімі дальнабойнымі ракетамі «SCALP».
Мінабароны РФ пацвердзіла, што Украіна атакавала завод «Заліў» і ў выніку пападання крылатай ракеты атрымаў пашкоджанні карабель, што там стаяў. Назву карабля ведамства не агучыла, як і характар пашкоджанняў.
Ракетны карабель «Аскольд» быў пабудаваны нядаўна і ўвайшоў у склад Чарнаморскага флоту толькі ў 2023 годзе. Па адных звестках, ён яшчэ не паспеў правесці ніводнага баявога выхаду ў мора. Па іншых – першы баявы выхад адбыўся ў верасні 2023 году.
«Аскольд» адносіцца да таго тыпу суднаў, якія ўяўляюць найбольшую пагрозу для Украіны, бо могуць несці па 8 ракетаў «Калібр».
Глеб Нержын belsat.eu