Гадавая інфляцыя ў студзені перакрочыла 10 %


У студзені сёлета кошты ў нашай краіне ў параўнанні з снежнем мінулага году выраслі на 1,5 %. У параўнанні з студзенем 2021 году інфляцыя склала 10,4 %, паведамляе Белстат.

Ілюстрацыйнае фота.
Фота: ТК / Белсат

Спажывецкія кошты ў Беларусі за першы месяц бягучага году выраслі на 1,5 %, паведамляе Белстат. Паводле падлікаў афіцыйнай статыстыкі, у студзені, у параўнанні з снежнем мінулага году харчовыя тавары падаражэлі на 1,2 % паслугі – на 1,7 %, нехарчовыя тавары сталі даражэй на 0,8 %.

У гадавым вымярэнні кошты ў студзені 2022 году выраслі на 10,4 %. Кошты на харчы ў студзені сёлета ў параўнанні са студзенем 2021 году павялічыліся на 12 %, паслугі – на 9,1 %, нехарчовыя тавары –на 9,3 %.

Hавiны
Якую частку заробку трацяць на прадукты ў Беларусі, Украіне і краінах Еўразвязу?
2022.01.24 21:02

СЛ belsat.eu

Стужка навінаў