Палітвязень Анджэй Пачобут атрымаў залаты лаўр Акадэміі майстроў польскай мовы


У Варшаве 12 чэрвеня адбылася 23 цырымонія ўзнагароджання майстроў сацыяльнай праграмы польскай мовы. Залатыя лаўры Акадэміі майстроў польскай мовы атрымалі палітвязень Анджэй Пачобут і польскі актор Кшыштаф Глобіш.

Стэнд з партрэтам палітзняволенага актывіста ды журналіста Анджэя Пачобута ў цэнтры Варшавы. 12 кастрычніка 2021 года. Варшава, Польшча. Фота Аліса Ганчар / Белсат

Анджэй Пачобут і Кшыштаф Глобіш атрымалі вышэйшыя ўзнагароды Акадэміі майстроў польскай мовы. За прапаганду лепшых узораў польскай мовы палітвязень і польскі актор атрымалі залатыя лаўры.

Праграма Акадэміі майстроў польскай мовы – гэта агульнапольская кампанія, у якой прыняць удзел можа кожны грамадзянін краіны. Лаўрэатаў выбіраюць паводле народнага галасавання. Палітвязень Анджэй Пачобут набраў найбольшую колькасць галасоў.

Меркаванні
Борыс. Пачобут. І іншыя героі нашага часу
2023.04.16 10:00

Журналіста і актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута асудзілі 8 лютага на 8 гадоў калоніі. Прысуд агучыў суддзя Гарадзенскага суда Дзмітрый Бубенчык. Сам суд быў закрытым – гэтага запатрабаваў пракурор.

У абвінавачанні супраць журналіста гаворыцца, што ў медыях Пачобут назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Яму таксама інкрымінавалі заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы ў выданні «Gazeta Wyborcza» пра беларускія пратэсты ў 2020-м.

16 студзеня 2023 года, калі пачаўся суд, МЗС Польшчы распаўсюдзіла заяву, у якой абвінавачанні супраць Пачобута названыя непраўдзівымі ды палітычна матываванымі. У ведамстве адзначылі, што гэты працэс – «чарговы прыклад інструментальнага выкарыстання сістэмы правасуддзя насуперак усім дэмакратычным стандартам, а таксама адзін з элементаў антыпольскай кампаніі».

Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Горадні пасля ператрусу ў ягоным доме. З таго часу журналіст пабываў у СІЗА Менску, Жодзіна і Горадні. Нягледзячы на сур’ёзныя праблемы са здароўем, яго змяшчалі ў карцар. Таксама яму фактычна блакуюць перапіску, асабліва на польскай мове.

Аб’ектыў
Польшча ўвяла чорны спіс супраць «драконаўскіх прысудаў» 
2023.05.29 22:39

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў