Беларускіх рамеснікаў папярэдзілі, што з 1 ліпеня яны абавязаныя плаціць новы падатак


У Беларусі з 1 ліпеня рамеснікі і фізічныя асобы, якія вядуць дзейнасць у сферы аграэкатурызму, будуць абавязаныя плаціць падатак на прафесійны даход. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асобаў Міністэрства падаткаў і збораў Андрэй Кавалеўскі, перадае БелТА.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Традыцыйныя лялькі, якія можна было набыць падчас выставы-кірмашу беларускіх рамеснікаў «Дзень Беларусі» ў Шматкультурным цэнтры ў Варшаве, Польшча. 16 чэрвеня 2021 года.
Фота: Белсат

«Падатак на прафесійны даход для гэтых дзвюх катэгорыяў платнікаў з гэтай даты робіцца абавязковым. Так што платнікі мусяць зарэгістравацца і з 1 ліпеня весці дзейнасць з выплатаю ППД», – сказаў Андрэй Кавалеўскі.

Асноўная стаўка НПД складае 10 % ад атрыманай валавой выручкі. Пры працы з фізічнымі асобамі або замежнымі арганізацыямі яе трэба ўжываць незалежна ад сумы даходу. Пры працы з беларускімі арганізацыямі ў межах Br 60 тыс. стаўка падатку складае 10 %, звыш гэтай сумы – 20 %.

Цяпер жа рамеснікі плацяць толькі рамесніцкі збор, які на 2023 год складае ўсяго Br 62. Але працягваць плаціць яго можна будзе толькі з дазволу мясцовых уладаў.

Толькі ў Менску зарэгістравана 13,5 тыс. рамеснікаў. Улады разлічваюць, што 40–60 % з іх у выніку пяройдуць на выплату падатку на прафесійны даход. Што будзе з астатнімі, яны не ўдакладняюць.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў