У Баранавічах пасярэдзіне праезнай частцы праваліўся асфальт, ніхто не пацярпеў. Яма ўтварылася на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Камуністычнай у Паўднёвым мікрараёне, паведамляе газета «Наш край».
У нядзелю 18 чэрвеня горад затапіла. Паводле папярэдняй інфармацыі, моцны лівень мог падмыць цэнтральны каналізацыйны калектар, у выніку чаго адбылося абвальванне.
Мясцовыя жыхары самастойна абмежавалі рух і ўсталявалі агароджу каля ямы. Зараз там працуюць спецыялісты водаканалу і дарожныя працоўныя «Баранавічырамбуда». Галоўны інжынер водаканалу Васіль Дзюбінскі паведаміў, што пачалося аднаўленне пашкоджання на каналізацыйнай сетцы.
У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.
Пакуль гарадскія аўтобусы маршрутаў № 6 і № 8 будуць курсіраваць па вуліцы Савецкай.
Алена Рувіна belsat.eu