Што вядома пра студэнта Мацвея Гранкевіча са «спісу тэрарыстаў»


Студэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту Мацвей Гранкевіч працяглы час застаецца за кратамі. 15 верасня яго занеслі ў «спіс тэрарыстаў». «Вясна» паведаміла падрабязнасці пра хлопца.

Даведка
Мацвея Гранчука залучылі ў «спіс тэрарыстаў» 15 верасня 2022 года.
Фота: viasna96 / Telegram

Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць, што Мацвею Гранкевічу 21 год, ён заканчваў навучанне на гістарычным факультэце БДПУ, за кратамі ўжо даўно. У «спіс датычных да тэрарыстычнай дзейнасці» яго 15 верасня занёс КДБ.

У сёлетнім жніўні ў Менскім гарадскім судзе Гранкевіча судзілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 342 («Удзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак») і ч. 1 арт. 130 («Распальванне іншай сацыяльнай варожасці»). Справу разглядала суддзя Наталля Бугук, але вынік праваабаронцам невядомы.

1 кастрычніка Мацвею споўніцца 22 гады. З гэтай нагоды праваабаронцы раяць падтрымаць вязня лістамі і пасылкамі. Грашовыя пераводы хлопцу забароненыя праз тое, што яго змясцілі ў «спіс тэрарыстаў».

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў