Латвія пастанавіла закрыць адзін з двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю


Урад Латвіі пастанавіў закрыць 19 верасня пункт пропуску «Сілэнэ» на мяжы з Беларуссю, паведамляе lsm.lv. У Рызе такое рашэнне растлумачылі меркаваннямі бяспекі.

Пункт пропуску на беларуска-латышскай мяжы «Урбаны – Сілэнэ».
Фота: vitvesti.by

19 верасня закрыецца памежны пераход «Сілэнэ – Урбаны» на латышска-беларускай мяжы. Такое рашэнне ўхваліў урад балтыйскай краіны, растлумачыўшы гэта меркаваннямі бяспекі.

Памежнікаў накіруюць у іншыя месцы для абароны мяжы, паведаміў міністр унутраных справаў Рыхардс Казлоўскіс.

Закрыццё пераходу звязанае з міграцыйным крызісам. Улады Латвіі сцвярджаюць, што за апошні тыдзень спынілі 894 парушальнікі, агулам у верасні – 1773, а ў жніўні было 1615 спробаў парушэння мяжы.

Выданне delfi.lv удакладняе, што ў сярэднім за содні праз Сілэнэ мяжу міналі 625 асобаў, а таксама 90 легкавікоў і грузавікоў.

Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, за мінулыя содні на гэтым пераходзе на выезд у Латвію аформілі 158 легкавых машынаў і 64 грузавыя.

Дзеля таго, каб не спыніліся грузаперавозкі і неабходныя паездкі, а таксама з увагі на «гуманітарныя меркаванні і форс-мажорныя абставіны» на латышска-беларускай мяжы застанецца адкрыты пункт пропуску «Патэрніекі – Грыгараўшчына», пішуць латышскія медыі.

Hавiны
Што за памежныя пункты зачыняе Літва? Наколькі зменшыцца прапускная магчымасць рэшты
2023.08.16 17:03

18 жніўня Літва на нявызначаны тэрмін закрыла памежныя пераходы «Шумскас» (з беларускага боку – «Лоша») і «Твярачус» (з беларускага боку – «Відзы»), а яшчэ раней, у лютым, – грузавы чыгуначны пункт «Стасілас – Беняконі».

Такім чынам, на мяжы Беларусі з краінамі ЕЗ засталося шэсць адкрытых пераходаў: адзін – з Польшчаю ў Берасці, чатыры – з Літвою і адзін – з Латвіяй.

Агляд
Лепей не будзе? Што з чэргамі на межах Беларусі і куды ехаць, каб хутчэй прапусцілі
2023.08.29 13:43

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў