Кіраўнік НАУ Павел Латушка зрабіў такую заяву ў інтэрв’ю радыё «Свабода».
Напярэдадні сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі лідар НАУ распавёў уласную інфармацыю пра дамовы аб расейскай вайсковай базе, уводзе расейскага вайсковага кантынгенту ў Беларусь і ўвядзенні расейскага рубля замест беларускага:
«Фактычна будзе ажыццяўляцца продаж суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны».
На ягоную думку, пазбегнуць страты незалежнасці Беларусь можа ў выпадку, калі Святлана Ціханоўская зойме пасаду прэзідэнта Беларусі.
Да гэтага Латушка заклікаў Ціханоўскую як абранага народам лідара правесці інаўгурацыю ды прымаць пастановы як легітымны і дамоваздольны кіраўнік Беларусі: «Рашэнні, якія сёння будуць прымацца, прымаюцца нелегітымным прэзідэнтам краіны, які не мае ніякіх юрыдычных правоў для таго, каб прымаць рашэнні ад імя беларускага народу».
МГМ, belsat.eu