Лукашэнка заявіў, што Украіна прапануе заключыць пакт аб ненападзе


Падчас нарады з сілавікамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Украіна прапанавала заключыць з Беларуссю пагадненне аб ненападзе, піша прэсавая служба Лукашэнкі.

Лукашэнка разам з расейскімі вайскоўцамі.
Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка падчас нарады аб грамадска-палітычнай абстаноўцы і стане злачыннасці закрануў падзеі ва Украіне. Ён сказаў, што Захад працягвае выношваць планы супраць Лукашэнкі, а ва Украіне нібыта рыхтуюць баевікоў і экстрэмістаў. Пры гэтым Кіеў нібыта выступіў з ініцыятываю заключыць пакт аб ненападзе.

«Не ведаю, навошта гэта ўкраінцам. З аднаго боку, просяць нас, каб мы ні ў якім разе не ваявалі з Украінай, каб нашыя войскі туды не накіроўваліся. Пакт аб ненападзе прапануюць заключыць. А з другога боку, рыхтуюць гэтую грымучую сумесь і ўзбройваюць іх. Польшча, Літва ўвогуле ачумелі. Нашто гэта ім трэба? Незразумела. Таму мы вымушаныя жорстка рэагаваць. Нам па перыметры хапае пытанняў – і ў паветранай прасторы, і на зямлі, зялёная мяжа. У нас там хапае праблемаў. Дай бог утрымаць усё гэта. А яшчэ ўнутры нам нехта будзе ствараць? Таму рэакцыя на вось гэтую ўнутраную не апазіцыю, а экстрэмістаў – вылезлі з-пад плінтуса, не вылезлі – будзе жорсткая. І няхай не крыўдуюць: мы папярэджвалі», – заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка падчас нарады таксама закрануў падзеі 2020 года, распавёў пра так званых збеглых. Было абвешчана стварэнне адмысловай камісія, якая пачне разглядаць справы беларусаў, што з’ехалі за мяжу, а цяпер жадаюць вярнуцца.

Рэпартаж
12 пытанняў, якія задалі Ціханоўскай і Пераходнаму кабінету беларусы Варшавы
2023.01.24 10:46

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў