Украіна ўвяла ваеннае становішча на ўсёй тэрыторыі краіны праз уварванне 24 лютага з боку Расеі. Што пры гэтым мяняецыца, тлумачыць УНІАН.
Ваеннае становішча – гэта асаблівы прававы рэжым, які прадугледжвае даванне адмысловых паўнамоцтваў дзяржаўным органам улады, неабходных для прадухілення пагрозы. Прадугледжваецца часовае абме Шжаванне правоў і свабодаў грамадзян, а таксама часовае абмежаванне законных інтарэсаў юрыдычных асобаў.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі аб’явіў, што ваеннае становішча будзе дзейнічаць ва ўсёй Украіне. Усё – з-за ўварвання расійскіх войскаў у нашу краіну.
У час ваеннага становішча магутнасці і працоўныя рэсурсы прадпрыемстваў, арганізацый выкарыстоўваюцца для патрэб абароны. Па ўсёй краіне ўводзіцца каменданцкая гадзіна, устанаўліваецца асаблівы рэжым уезду і выезду, абмяжоўваецца свабода перамяшчэння грамадзянскіх, іншаземцаў, асоб без грамадзянства, а таксама рух транспартных сродкаў.
Забараняецца правядзенне мірных сходаў, мітынгаў, паходаў і дэманстрацый, іншых масавых мерапрыемстваў, правядзенне выбараў, рэферэндумаў, стачак. Акрамя таго нельга ўносіць змены ў Канстытуцыю.
Таксама абмяжоўваецца права ўласнасці. Для патрэб абароны можа адчужацца маёмасць у грамадзян. Законам прадугледжана кампенсацыя за такое адабранне, а таксама вяртанне маёмасці ў выпадку яе захаванасці.
Не могуць абмяжоўвацца ў перыяд ваеннага стану такія фундаментальныя правы чалавека, як права на жыццё, павага да годнасці, свабоду і асабістую недатыкальнасць, права на роўнасць перад законам, права на жыллё.
ЗК belsat.eu