«Уявіце сабе, як бурыцца ўтульны свет дыктатара». Як мяцеж Прыгожына ўплывае на Лукашэнку


Былы супрацоўнік Службы бяспекі Украіны, вайсковы эксперт Іван Ступак пракаментаваў «Белсату» тое, як мяцеж Яўгенія Прыгожына ў Расеі ўплывае на Аляксандра Лукашэнку ў Беларусі. І якія ў яго застаюцца варыянты.

Лукашэнка ў камандавым пункце ВПС і войскаў СПА.
Фота: president.gov.by

«Проста ўявіце сабе, як бурыцца звыклы, знаёмы, утульны свет аднаго дыктатара Рэспублікі Беларусь, калі ўсё зразумела. Вось тут мы, тут Расея, тут 6000 боегаловак, усё добра, тут нафты шмат, і нам дапамагаюць. Але як цяпер гэты свет разбураецца», – адзначыў Іван Ступак, дадаўшы, што каля 70 % беларускай эканомікі завязаныя на Расею.

Паводле яго, Аляксандр Лукашэнка разумее, што Уладзімір Пуцін слабы: «Не тое што кульгавая качка на адну лапу, ён на дзве лапы кульгавы, і ён не можа даць рады з сітуацыяй». А людзі, якім Пуцін сам даў зброю, цяпер абарочваюць яе супраць яго.

«Што рабіць далей? Як выгрызацца? Здавацца Украіне і казаць, што, ой, прабачце, чорт спакусіў?

Ці пайсці здавацца на Захад, расказваць тую ж самую гісторыю пра сябе: зняць санкцыі і сказаць, што я там вызвалю палітычных зняволеных, правяду нейкія выбары, магчыма, нават пайду з пасады прэзідэнта, стану кіраўніком нейкай дзяржрады ўмоўнай, але пакіну свой нейкі ўплыў?» – спрабуе аналізаваць думкі Лукашэнкі Ступак.

Hавiны
Пуцін праз мяцеж Прыгожына патэлефанаваў Лукашэнку, самалёт якога ўляцеў у Турэччыну
2023.06.24 12:46

Агулам жа, на думку эксперта, дыктатар больш за ўсё баіцца палка Кастуся Каліноўскага, які можа пайсці ў Беларусь і толькі набраць новых прыхільнікаў.

«Куды бегчы? Чыёй дапамогі прасіць?» – разважае вайсковы эксперт.

На ягоную думку, Лукашэнка можа радавацца, што ў Беларусь завезлі расейскую ядравую зброю, «але гэта такая лжывая надзея», «гэта не панацэя».

Hавiны
Мяцеж вагнэрацаў: Прыгожын разварочвае калоны. Пуціну дапамог Лукашэнка? Онлайн
2023.06.24 09:57

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў