Сілавікі пачалі рыхтавацца да разгону масавых пратэстаў падчас выбараў-2024


Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі зладзіла на аэрадроме Ліпкі тактычна-спецыяльныя вучэнні для разгону вулічных пратэстаў.

Вучэнні МУС для разгону масавых пратэстаў.
Фота: pressmvd / Telegram

«Напярэдадні выбарчай кампаніі 2024 года асаблівая ўвага надаецца тэарэтычным і практычным аспектам забеспячэння аховы грамадскага парадку ў няштатных сітуацыях, павышэнню ўзроўню гатовасці працаўнікоў да рэагавання на магчымыя пагрозы», – адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Як вынікае з фотарэпартажу прэс-службы МУС, сілавікі рыхтуюцца менавіта да разгону масавых пратэстаў. На здымках можна пабачыць спецтэхніку, якая выкарыстоўвалася супраць мірных пратэстоўцаў у 2020 годзе: штурмавыя загараджальныя комплексы «Рубеж», вадамёты і іншыя машыны.

Вучэнні МУС для разгону масавых пратэстаў.
Фота: pressmvd / Telegram
Вучэнні МУС для разгону масавых пратэстаў.
Фота: pressmvd / Telegram

Характэрна, што сілавікі трэнуюцца разганяць пратэсты ў тым ліку са зброяй – на кадрах у руках міліцыянтаў можна пабачыць пісталеты і стрэльбы.

Вучэнні МУС для разгону масавых пратэстаў.
Фота: pressmvd / Telegram
Вучэнні МУС для разгону масавых пратэстаў.
Фота: pressmvd / Telegram

Як паведамілі ў міністэрстве, у вучэннях бяруць удзел міліцыянты ГУУС Менгарвыканкаму, усіх раённых упраўленняў, а таксама іншыя прадстаўнікі сілавога блоку. За трэнаваннем асабіста назірае кіраўнік МУС Іван Кубракоў.

Нагадаем, 25 лютага 2024 года ўлады плануюць правесці адзіны дзень галасавання – выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў і Палату прадстаўнікоў. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што наперадзе «няпросты перыяд» і ўлады гатовыя «да любых сцэнароў».

Hавiны
Ціханоўская прыдумала слова для лукашэнкаўскіх выбараў: «бязвыбары»
2023.11.24 20:31

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў