Яна Шостак: «Буду крычаць да канца рэвалюцыі і яшчэ адзін дзень»


Мастачка і актывістка Яна Шостак пры дапамозе мастацтва змагла прыцягнуць увагу як мінімум усёй Польшчы, а можа і цэлай Еўропы да палітычнага крызісу ў Беларусі. Больш падрабязна – у праграме «Беларускі свет».

Каб палякі больш даведаліся пра сітуацыю ў Беларусі, Яна распачала акцыю «Крык для Беларусі». І палякі сапраўды заўважылі Яну, а дзякуючы ёй і Беларусь.

«Сучасны мастак можа выкарыстоўваць усё, што пад рукой. Заўсёды верыла, што праз мастацтва можна распавядаць пра важныя сацыяльныя тэмы. Хвіліна крыку – гэта насамрэч помнік для Беларусі. Гэта такая хвіліна цішыні, толькі наадварот, таму што мы маўчалі і былі ў цішыні шмат гадоў».

А сёлета Яна за сваю мастацка-грамадскую дзейнасць атрымала прэстыжную прэмію «Пашпарт палітыкі».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Як панк-рэгі-музыка з Віцебску апынуўся ў Хайфе;
  • Беларускі арт-паб пераехаў у кіеўскае бомбасховішча.

Belsat.eu