Нелегальныя пастаўкі цыгарэт у Расею ідуць праз сябра сям’і Аляксандра Лукашэнкі


Новае расследаванне праграмы «Давайце разбірацца» пра нелегальныя пастаўкі беларускіх цыгарэт. Гэтым разам каманда журналістаў-расследавальнікаў выйшла на буйнога гульца на гэтым рынку.

Беларусь – лідарка нелегальнага экспарту цыгарэтаў у Расею. Якімі схемамі карыстаюцца бізнесоўцы, каб пастаўкі цыгарэт немагчыма было адсачыць? Што такое перарыванне транзіту? Што насамрэч адбываецца з беларускімі цыгарэтамі? Хто такі бізнесмен Павел Тапузідзіс і як ён звязаны з сынамі Лукашэнкі? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні, а таксама інсайд ад кіроўцы, які займаўся кантрабандаю цыгарэт – глядзіце ў праграме.

Глядзіце таксама:

Расследaванні
Атачэнне Лукашэнкі карыстаецца афшорам у Арабскіх Эміратах. Эксклюзіўны каментар тытунёвага алігарха «Белсату»
2021.04.13 20:10

Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum