Галоўныя тэмы выдання:
- Выбары ў Каардынацыйную раду: Вадзім Кабанчук здымаецца з гонкі і працяг гісторыі з прозвішчам Аліны Коўшык. Каментуе Валерый Мацкевіч. У студыі – лідаркі спісаў «Моладзевы наступ» ды «Хопіць баяцца!» Ліза Пракопчык і Таццяна Мартынава
- Палітвязні Беларусі: Арцём Мазанік
- У Беларусі – чарговая бітва за ўраджай. Сеяць трэба дзень і ноч, заявіў Лукашэнка. А механізатараў трэба дзесьці папрасіць, а дзесьці выкарыстаць уладу – такую, «якой Сталін у гады вайны не меў». Што чакае аграрыяў? Каментуе Мікалай Лысянкоў
- Ваўка, які напалохаў жыхароў Віцебску, застрэлілі
- Навіны рэгіёнаў
- Агляд матэрыялаў старонкі «Белсату»
- Абстрэл Адэсы. Ёсць загінулыя і параненыя
- Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Осла. Каментуе дарадца Дзяніс Кучынскі
- Віцэ-спікер Сенату Польшчы Мацей Жыўна падтрымаў ідэю адкрыць хаця б яшчэ адзін пераход на мяжы з Беларуссю. Тым часам дарадца прэзідэнта Літвы Кястуціс Будрыс заклікаў «істотна скараціць» плыні беларусаў і расейцаў у краіну
- Забіты 13-цігадовы падлетак, як мінімум пяцёра параненыя і ў шпіталі. У сталіцы Вялікай Брытаніі мужчына, узброены самурайскім мячом, напаў на мінакоў на ўсходзе Лондану
- Навіны замежжа
- Фестываль святла ў Італіі
- Дарадца Святланы Ціханоўскай Маргарыта Ворыхава стала адным з кіраўнікоў Бюро Кансультацыйнай рады ў справе моладзі Рады Еўропы. Кароткая размова з Маргарытай у жывым эфіры
- Незвычайны спосаб сартавання бульбы пры дапамозе старога ложку
- Навіны дня ў скароце
Скрыншот: рэпартаж «Пустэльня наступае!» Сяргея Плыткевіча