Дзяржаўны пераварот, агенты КДБ у каліноўцаў, ліквідацыя Стрыжака: Шчыгельскі на паліграфе


Праверку на дэтэктары хлусні пройдзе Дзмітрый Шчыгельскі – псіхіятр, палітычны прадстаўнік руху «Супраціў». Ці ведае ён, хто перадаў запіс Zoom-канферэнцыі КДБ, на якой былі Зянковіч, Фядута і Кастусёў? Ці планавалі ўдзельнікі канферэнцыі забойства Лукашэнкі?

Шчыгельскі ведае, хто зліў Zoom-запіс з Зянковічам, Фядутам і Кастусёвым, але не лічыць гэта злівам, проста спецслужбы «добра» спрацавалі.

«Слухайце, вы пачынаеце задаваць дадатковыя пытанні, адказы на якія могуць быць выкарыстаныя супраць людзей за кратамі. Больш за тое, у адказах на гэтае пытанне КДБ, які займаецца гэтаю справаю, можа атрымаць інфармацыю, якую я не хацеў бы, каб яны атрымалі. (…) Паліграф не дапамог? Калі з’явіцца паяльнік? Я чакаю».

Паяльніка не будзе, супакоіла вядоўца праграмы «Шчыра кажучы» Арына Маліноўская. А вось што будзе:

  • Ці ёсць сярод каліноўцаў асобы, звязаныя з КДБ?
  • Ці магчыма Лукашэнку і Пуціну паставіць дыягназ?

Belsat.eu