«BELPOL»: 100 узбекаў працуюць на заводзе МАЗ. Вечаровы эфір за 3 красавіка
03.04.202423:12
Галоўныя тэмы выдання:
«BELPOL»: 100 узбекаў працуюць на заводзе МАЗ, прадпрыемства плануе далей «імпартаваць» працаўнікоў. Новы закон прывядзе да заціскання ІП. Каментуе эканаміст, акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі
Палітвязні Беларусі: Настасся Пакаташкіна
«Wall Street Journal»: Макрон абмяркоўваў з Байдэнам і Шольцам змену стратэгіі адносна вайны ва Украіне. У студыі – аўтар і вядоўца праграмы «Прасвет» Сяргей Пеляса
У Вільні адкрыецца дадатковы беларускамоўны клас
Былога трэнера зборнай Беларусі Аляксандра Хацкевіча збілі заўзятары яго клубу «Zagłębie» з Сасноўца
180-ы дзень вайны ў Ізраілі, якой не бачна канца. Прэм‘ер Нэтаньягу прызнаў, што гэта ЦАГАЛ нанёс авіяўдар, ад якога загінула 7 валанцёраў амерыканскай арганізацыі. У студыі – усходазнаўца, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтру блізкаўсходніх даследаванняў Сяргей Данілаў
У пятніцу адбудзецца прэм’ера эратычнай камедыі Францішка Аляхновіча «Шчаслівы муж» у пастаноўцы Васіля Дранько-Майсюка. Госця студыі – акторка, сузаснавальніца тэатральнай ініцыятывы «Dzieja druhaja» Вольга Каралёнак