Расейца ў Менску пакараў тату-майстар. Знайшлі вінаватых у атручванні Лукашэнкі


Пакуль Лукашэнка адыходзіць ад атручвання і патрабуе ад чыноўнікаў спыніць разгільдзяйства і фармалізм, тату-майстар у Менску пакараў расейца, Беларусь прыдумала вакцыну ад запояў, ЗЛІН у Гомелі адлівае, суседзі забаранілі эльфаў. Гумар ад «Хай Так TV».

Вядоўцы праграмы – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава, Дзяніс Дудзінскі.

Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV»:

  • Знайшлі вінаватых у атручванні Лукашэнкі на Рэспубліканскім навагоднім балі
  • Беларуская народная казка «Як Аляксандр Лукашэнка запалохваў спеслужбы»
  • Дэпутат РФ Андрэй Худалееў vs эльфы
  • «Мордар мусіць быць разбураны і ўсе оркі панясуць заслужаную кару» па-эльфійску
  • Аляксандр Лукашэнка – гэта Гендальф з «Валадара пярсцёнкаў»?
  • Прапагандыст Ігар Тур атрымаў узнагароду «Заслужаны дурань»
  • Замежнікі прымаюць беларускае грамадзянства ва ўрачыстай абстаноўцы
  • Клятва завадчанаў у Беларусі. Гомельскі «ЗЛІН» ганарыцца, што адлівае
  • Менск, тату салон. Расейца пакараў тату-майстар
  • Псеўдаадкрыццё расейскай навукі
  • Вярхуўны Суд фінансуе падарункі для дзяцей. Але ёсць нюанс
  • Захварэў ветэран КДБ Уладзімір Гаркавы. Ябацькі адмовіліся дапамагаць
  • ЦВК Беларусі прапанаваў прафінансаваць выбары самых беларусаў
  • «Слова пацана» ў рэальнасці: Мэр Казані заклікаў мыць пакеты
  • У Беларусі зрабілі вакцыну ад запояў
  • «Бабруйсктрыкатаж» вынайшаў кішэню супраць выпраменьвання мабільных тэлефонаў

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVKTwitter і TikTok.

Калаж з фота: Белсат; БелТА