Чэмпіёнка свету зрабіла ўнікальную праграму для скалечаных вайною і ведае, як дапамагаць людзям пасля вайны


Чэмпіёнка свету па муай-тай працуе з людзьмі, якія маюць інваліднасць, падрабязней – у праграме «Беларускі свет»:

У Беларусі, завяршыўшы кар’еру спартоўкі, двухразовая чэмпіёнка свету па тайскім боксе Марына Зялёная пачала займацца інклюзіўным боксам з асобамі, якія маюць сіндром Даўна, а пазней распрацавала канцэпцыю для наведнікаў спартовай залы з цяжкімі формамі інваліднасці. Такога раней ніхто ў свеце не рабіў. Ейныя падапечныя сталі аздараўляцца і сацыялізавацца, а Марына атрымала каласальны досвед і веды, якія прывезла ў Тбілісі, калі мусіла пакінуць Беларусь. Цяпер яна трэнуе ўсіх ахвочых, і часта гэта дабрачынныя заняткі. Але марыць зноў трэнаваць людзей з інваліднасцю. Свой унікальны досвед Зялёная хоча выкарыстоўваць і ў рэабілітацыі байцоў ЗСУ.

«Забіваць іншага чалавека ў век тэхналогіяў? Я хацела б, каб людзі пераглядзелі свае адносіны з агрэсіяй у бок гуманізацыі. Гэта будзе выгодна ўсім».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Беларусы маюць уласны фестываль культуры «Мінск-Мінга» ў Мюнхене
  • Беларуска адкрыла курсы польскай мовы «Polish for Belarus»

Belsat.eu