Мы не крычым, таму зручныя рэжыму


Як змагацца з гвалтам і дыскрымінацыяй паводле прыкметы полу, даведаемся ў праграме «Трэба пагаварыць».

У Беларусі дзяўчатак вучаць маўчаць, але трэба закладаць іншыя навыкі – як абараняць сябе. У гэтым могуць дапамагчы тэхнікі Wen-Do. Часам целам нам кажа, што мы трапілі ў небяспечную сітуацыю. Навучыцца абараніць сябе можна за 12 гадзінаў. Жыццё трэба выбудаваць так, каб пачувацца камфортна і бяспечна, без чакання крытычнага моманту. Мы мусім не баяцца сказаць «не», задаваць пытанні і вызначацца наконт сябе.

Адмысловая госця праграмы – Вольга Ланеўская, працаўніца некамерцыйнай арганізацыі «Радзіслава», якая да 2021 года дапамагала ў Беларусі ахвярам хатняга гвалту, трэнерка самаабароны і асертыўнасці.

«Жанчыны саромеюцца абараняцца, яны саромеюцца стацца шумнай, гучнай, нязручнай – і гэта іх паралізуе ў момант небяспекі», – гаворыць Вольга Ланеўская.

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» штонядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.

Belsat.eu