Лукашэнка сказаў, што беларусы без яго «лапцюжнікі», а з ім (і Марынай Васілеўскай) – «касмічная дзяржава». Для чаго ён узяўся за камяні і як калгасы яго дураць? «Бульдог» Маркевіч раз’юшыўся, адбор у МУС і як у Чавусах чыноўнікі прыносяць ахвяру. Гумар ад «Хай Так TV».
Вядоўцы – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава, Дзяніс Дудзінскі.
Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV»:
- Пародыя «Як калгасы ў Беларусі рыхтуюцца да прыезду Лукашэнкі»
- Лукашэнка загадаў сабраць ураджай камянёў. «Каменны век» у Беларусі
- Беларуска Марына Васілеўская паляцела ў космас. Навошта ёй начос?
- Колькі каштуе касцюм Васілеўскай?
- Лукашэнка, касманаўты і «лапцюжнікі»
- «Асабліва не напружвайся з эксперыментамі»
- Аўтара песні «Любимую не отдают» Яўгена Алейніка «катуюць» яго ж песняй
- Пародыя «Такіх бяруць у МУС»
- «Бульдог« Лукашэнкі Анатоль Маркевіч раз’юшыўся
- Купалаўскі тэатр ужо не той. «Белліфт» адпачывае
- Лемяшонак са Свята-Елісавецкінскага мастыру папаўняе Царства нябеснае за кошт «СВА»
- Пародыя «Як спартсмену з Беларусі трапіць на Алімпіяду ў Парыж»
- У Чавусах чыноўнікі прыносяць ахвяру
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK, Twitter і TikTok.