Чым Міністэрства замежных справаў Лукашэнкі падобнае да Міністэрства надзвычайных сітуацыяў? Што могуць зрабіць з Макеем, калі ён прыедзе ў еўрапейскія краіны? Як справы з тэхнікаю бяспекі і яе выкананнем у шахтах на «Беларуськаліі»? Што рабіць з карумпаванымі міжнароднымі арганізацыямі?
На гэтыя ды іншыя пытанні шукалі адказы госці чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».
Некаторыя тэзы выступаў гасцей праграмы – палітолага, юрыста Вольгі Харламавай, журналіста Іллі Дабратвора, а таксама актывіста рабочага руху Глеба Сандраса.
Вольга Харламава:
- Лятаць у Крым з Менску можна было і раней, але з перасадкай у Маскве
- Цяпер ужо немагчыма зрабіць «рэбрэндынг» МЗС і перагарнуць старонку
- САЗ рэагуе на сітуацыю, але робіць гэта несвоечасова
Ілля Дабратвор:
- Лукашэнка зрабіў усё, каб у беларусаў не было грошай на адпачынак
- Тэрарыстычным рэжым Лукашэнкі быў заўжды, толькі на нейкі час адбывалася «лібералізацыя»
- Як магло на ўсю Беларусь ад ковіду паміраць 9 чалавек на дзень, калі толькі ў 10-м шпіталі Менску за палову дня памірала тры?
Глеб Сандрас:
- Па ўзроўні хаосу Беларусь набліжаецца да ДНР і ЛНР
- На «Беларуськаліі» спрабуюць хаваць няшчасныя выпадкі і спісваць вытворчыя траўмы на бытавыя
- Не варта спадзявацца на рабочых – можа быць, мы не дажывем да масавых забастовак
Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».