Як беларусы білі нацыстаў у Італіі. Армія Андэрса і бітва пад Монтэ-Касіна


9 траўня Беларусь святкуе Дзень Перамогі. Некалькі тысяч беларусаў змагаліся на другім фронце, білі нацыстаў на Блізкім Усходзе і ў Італіі. У СССР яны не былі ветэранамі. Гэта ваяры арміі Андэрса, якія праславіліся ў бітве пад Монтэ-Касіна. Гісторыя ад «Вусоў Скарыны».

Intermarium
Генацыд у Беларусі для Лукашэнкі – сямейная справа?
2024.04.28 17:10

У верасні 1939 года СССР дапамог нацысцкай Нямеччыне ў вайне супраць Польшчы. Але гэта не зашкодзіла польскаму і савецкаму кіраўніцтву дамовіцца пра супрацу ва ўмовах распачатай вайны паміж СССР і Трэцім Райхам. 14 жніўня 1941 года было падпісанае пагадненне наконт стварэння асобнага польскага войска на 30 тысяч асобаў на чале з генералам Владыславам Андэрсам, які адмыслова для гэтага выпусцілі з засценкаў НКВД. Гэтае войска ўвайшло ў гісторыю як армія Андэрса (Другі польскі корпус), у шэрагах якога змагалася некалькі тысяч беларусаў. Яны праславіліся ў баях на Блізкім Усходзе і вызваленні Італіі, найперш у бітве пад Монтэ-Касіна, што трывала з 11 студзеня да 19 траўня 1944 года. Менавіта самаахвярныя дзеянні ваяроў арміі Андэрса прадвызначылі перамогу ў гэтай бітве, што дазволіла зламаць так званую лінію Густафа і вызваліць Рым.

Пра тое, як беларусы, а таксама мядзведзь Войтэк змагаліся ў арміі Андэрса, у перадсвяточным выданні распавядае Цімох Акудовіч, вядоўца праграмы «Вусы Скарыны».

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.