Грошы Ціханоўскага, канфлікт з Nexta, супраца з сілавікамі – дэтэктар хлусні прайшоў блогер Шапараў


У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» дэтэктар хлусні праходзіць аўтар каналу «Рэальная Беларусь» Арцём Шапараў.

Ці ведае Шапараў пра Ціханоўскага нешта такое, што можа сапсаваць рэпутацыю Сяргея? Чаму ў яго адбыўся канфлікт са Сцяпанам Пуцілам? І пры якіх умовах ён гатовы зліваць інфармацыю сілавікам?

Арцём Шапараў быў паплечнікам Сяргея Ціханоўскага, але прэзідэнтам яго не бачыць:

«Сяргей не хацеў быць прэзідэнтам. Ён пра гэта казаў. Калі мы кажам пра перамены – каб мы перамаглі Лукашэнку, прыйшоў Ціханоўскі – мы б стварылі новыя выбары, адэкватна, нармальна прагаласавалі ў нармальных умовах, то без праблемаў. Але калі казаць, што Сяргей будзе пры ўладзе, то не. Мне хопіць аднаго Лукашэнкі, які быў і хакеістам, і футбалістам».

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Чаму Ціханоўская не прыходзіць на інтэрв’ю да Шапарава?
  • Ці зайздросціць Шапараў Сцяпану Пуцілу?
  • Чым блогер зоймецца ў новай Беларусі?

Belsat.eu