Лукашэнка паглядзеў, што адбываецца ў Казахстане, і пастанавіў не спадзявацца на самалёт, як Назарбаеў, а купіць добрую машыну, у якую ўлезе ўсё, што ён любіць. Ён нават прыдумаў, хто дасць на гэта грошы.
А яшчэ на святы ў Беларусі ладзяць конкурсы з удзелам пракурораў і смеццявозаў. Пэўна, каб было «очэнь інцярэсна», як казаў Жэстачайшы. Дарэчы, камера ў краме з ягоным мэрчам запісала скандал, які ўчыніла незадаволеная кліентка. Чым жа ёй не дагадзіла саколка з цытатамі «Першага»?
«Хай так TV» абмеркаваў навіны і пагутарыў з прадпрымальнікам Віталем Броўкам, стваральнікам арт-пабу «Торвальд», якога вельмі хвалілі віцебскія ўлады аж да выбараў 2020 г.
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Калаж з фота: Телеканал ОНТ / YouTube; Mikhail Metzel / TASS / Forum; Nemo5576 / commons.wikimedia.org