Лукашэнка знік у Маскве. Парад скончыўся скандалам. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Аляксандр Лукашэнка знік у Крамлі пасля параду перамогі. Яго шукаў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу. Чаму Лукашэнка не ішоў разам з усімі дыктатарамі, спазніўся на цырымонію і прымусіў усіх яго чакаць?

Сяргей Пеляса ў «Прасвеце» абмяркоўвае гэта са Змітром Міцкевічам. Таксама ў праграме пра тое чаму Лукашэнка перастаў давяраць генералам, чаму NATO запрасіў Святлану Ціханоўскую ў штаб-кватэру і як развіццё вайны Расеі супраць Украіны паўплывае на Беларусь.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook!