У Беларусі рыхтуюць новы законапраект, які пагражае Дзянісу Дудзінскаму застацца без беларускага грамадзянства! «Хай так TV» прапануе Лукашэнку пайсці далей і зрабіць карту беларуса, каб раскрыць ненадзейныя элементы сярод ябацькаў.
Міхась Зуй і Дзяніс Дудзінскі абмеркавалі свежыя навіны Беларусі ды паказалі пару мініяцюраў: суразмоўе на карту паляка і прамову Лукашэнкі да народу.
А яшчэ «Хай так TV» атрымаў эксклюзіўны ролік, які паказвае, як украінка ўзяла ў палон двух расейскіх жаўнераў.
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Калаж з фота: Азарёнок. Напрямую / YouTube; president.gov.by