Беларусы пачалі выдаваць самі сабе пашпарты, бо іншых дакументаў не маюць


Гісторыя беларускай альтэрнатыўнай амбасады ў Берліне ў праграме «Беларускі свет»:

Беларус Тарас Сякерка раздаваў пашпарты вольнай Беларусі, калі гэта яшчэ не было мэйнстрымам. Ідэя стварыць такі дакумент прыйшла яму адразу пасля таго, як Марыя Калеснікава на беларуска-ўкраінскай мяжы парвала свой пашпарт. Тады Тарас зразумеў, што ўсім беларусам, якія выступаюць супраць дыктатуры, неабходныя новыя пашпарты – свабоднай Беларусі. Вядома, дакумент быў створаны толькі як ганаровая адзнака вольных людзей і не прызначаўся для выкарыстання замест лукашэнкаўскага пашпарта.

«Я падумаў, што калі ў нас ёсць амбасада свабоднай дэмакратычнай Беларусі, то можна выдаваць і пашпарты свабоднай дэмакратычнай Беларусі. Знаёмыя зрабілі дызайн – і я пачаў раздаваць пашпарты. Для мяне было галоўнае, каб гэты пашпарт мог атрымаць любы чалавек планеты Зямля. Не важна, якой ты нацыянальнасці, сексуальнай арыентацыі. Галоўнае, што ты не падтрымліваеш дыктатуры».

Тарас раздаў больш за 300 пашпартоў, а цяпер сам застаўся без афіцыйнага пашпарта, бо тэрмін дзеяння ягонага мінуў.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Літаратурная сустрэча «Бязмежжа» на Падляшшы

belat.eu