Што задумала агентура Лукашэнкі і Крамля ў заходніх сталіцах? Хто будзе атрымліваць грошы з беларусаў за скрадзеныя фільмы, музыку і праграмы – і якія гэта сумы? Ці каб жыць у шчасці, трэба красці? Навошта расейскай службе замежнай выведкі спатрэбіўся ўласны часопіс? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:
блогер Ян Рудзік, кінакрытык Тарас Тарналіцкі і журналіст «Белсату» Яраслаў Сцешык.
Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:
Яраслаў Сцешык
- Сотні тысяч беларусаў уцяклі, кінуўшы ўсё, проста каб не трапіць у турму, таму яны ў стане цяжкага стрэсу
- Міліцэйскі садызм не ёсць часткаю беларускай культуры
- Дыяспары ў Вільні і Варшаве поўныя агентуры Лукашэнкі і Крамля
Тарас Тарналіцкі
- Буйным кінакампаніям і студыям проста абыякава, што адбываецца ў Расеі і Беларусі
- Рыторыка рэжыму Лукашэнкі наконт прабачэння для сваіх праціўнікаў – гэта элемент аператыўнай гульні
- Мядзведзеў з ліберала ператварыўся ў пачвару з крыламі, рагамі і ікламі
Ян Рудзік
- Будзем шчырыя: калі вы бачылі ў беларускіх дзяржаўных установах легальнае праграмнае забеспячэнне?
- Магчыма, заявы Лукашэнкі – гэта спробы падаць сігнал, што ён гатовы пачаць гандаль наконт палітвязняў
- Маім знаёмым бізнесоўцам, якія з’ехалі з Беларусі, прыходзяць СМС ад ГУБАЗіКу з просьбамі вярнуцца і абяцаннямі бяспекі.
Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».