«Вы трапілі пад раздачу, так атрымалася». Такое тлумачэнне катаванняў атрымаў паўжывы Андрэй. І пагрозу – каб нікуды не скардзіўся. Чарговае вусцішнае сведчанне нялюдскага гвалту ў першыя дні пасля выбараў 9 жніўня.
Андрэй Шклёда – вядомы музыка і майстра музычных інструментаў. Сілавікі схапілі яго 10 жніўня і катавалі ўсю ноч, рвалі валасы, нявечылі пальцы ды заганялі пад пазногці кнопкі, наступалі нагамі на шыю і галаву.
Калі коратка, то там было сапраўднае гестапа. Прынамсі такое, якім яго паказваюць у фільмах пра нацыстаў. Або так паводзяць сябе бандыты ў крымінальных фільмах.
Пасля ночы катаванняў Андрэй трапіў да следчага. Той патлумачыў лютасць сілавікоў тым, што Андрэй падвярнуўся пад гарачую руку, таму няма чаго крыўдаваць. І папярэдзіў, што не адпусціць яго, калі той збіраецца некуды скардзіцца.
Андрэю разам з сям’ёй удалося выехаць у Прагу і прайсці праграму рэабілітацыі. У Чэхіі працуе праграма медычнай эвакуацыі Medevac, што дапамагае рэабілітавацца беларускам і беларусам, якія пацярпелі ад гвалту сілавікоў падчас паслявыбарчых пратэстаў.
Таксама ў праграме «Беларускі свет»:
Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» ў аўторкі а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum