Галоўныя тэмы выдання:
- «Наша Ніва»: лукашэнкаўскія сілавікі масава затрымліваюць сваякоў палітвязняў і людзей, якія з салідарнасці пісалі ім лісты. У Віцебску тым часам затрымалі блогера Віталя Усціновіча. Таксама прыгадваем, як лукашэнкаўцы зачышчалі сферу блогераў апошнія гады. Каментуе былы палітвязень і «народны рэпарцёр» Сяргей Пятрухін
- Палітвязні Беларусі: Андрэй Навіцкі
- Радыё «Свабода»: у 13 пакет санкцыяў ЕЗ увойдуць 6 беларусаў і 3 абаронныя прадпрыемствы. Размаўляем з Паўлам Латушкам
- Навіны рэгіёнаў
- Агляд матэрыялаў старонкі «Белсату»
- Краіны NATO павінныя неадкладна прадастаўляць боепрыпасы Украіне з уласных запасаў і павялічваць іх вытворчасць. Пра гэта заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг падчас сённяшняй сустрэчы кантактнай групы па абароне Украіны, больш вядомай як «фармат Рамштайн». На сувязі – Сяргей Пеляса
- Блізу крымскай Алупкі ўкраінцы знішчылі вялікі расейскі дэсантны карабель «Цэзар Кунікаў»
- У МЗС Украіны не сталі каментаваць будучае з’яўленне ў Растове-на-Доне амбасады Беларусі, якая будзе дзеяць таксама і на акупаваных тэрыторыях Украіны
- Канфіскацыя маёмасці ды іншых каштоўнасцяў у асуджаных за так званыя фэйкі ў адносінах расейскіх узброеных сіл ці шэрагу іншых злачынстваў супраць бяспекі дзяржавы
- Навіны замежжа
- Дзень святога Валянціна ў розных краінах свету. Пра забарону аднаго з самых папулярных святаў у Беларусі размаўляем з экспертам
- Гурт «Naviband» прэзентаваў новы кліп да Дня ўсіх закаханых
- Навіны дня ў скароце
Фота: pressmvd / Telegram