Азаронак пагражае блогеру Бяспалаву забойствам


Як жыць ва ўмовах, калі дзяржава літаральна абвясціла паляванне на людзей? Бо такіх людзей па Беларусі тысячы.

Можна быць маральна гатовым да таго, што па цябе прыйдуць раніцай. Можна мець нават канкрэтны план дзеянняў на такі выпадак. Але як быць, калі не прыйшлі сёння, заўтра, паслязаўтра і гэты стан напругі доўжыцца месяцамі? Бо нават цяпер прыходзяць да тых, хто удзельнічаў у пратэстах у 2020-м годзе, а прайшло ўжо 4 гады і хтосці ўвесь гэты час жыў у стане чакання.

«Азаронак асабіста ў сваёй праграме пагражаў мне забойствам, але, як бачыце, я ўсё яшчэ жывы», – кажа госць праграмы «Трэба пагаварыць» Сяргей Бяспалаў.

Разам з псіхалагіняй Вольгай Вялічкай у новым выданні праграмы «Трэба пагаварыць» мы разабралі гэтую тэму і далі карысныя парады як зменшыць уплыў гэтай напругі на свой стан.