«Каліновец» пра настроі сярод добраахвотнікаў ва Украіне


Калі Кай прыйшоў у ваенкамат станавіцца на ўлік, то трапіў на размову з кадэбэшнікам. Таго цікавіў баявы досвед беларуса, атрыманы ва Украіне. Тады такога досведу Кай яшчэ не меў. Але неўзабаве ён у яго з’явіцца – і хлопец захоча ім скарыстацца.

Пазыўны героя новага выдання «Ваяроў»Кай. Ён быў актыўным удзельнікам акцыяў пратэсту ва ўрочышчы Курапаты ў 2017 годзе і паслявыбарчых пратэстаў 2020 года, зазнаў рэпрэсіі. У верасні 2022 года наш герой далучыўся да палка Каліноўскага.

Кай кажа, што за першы дзень трэнаванняў адстраляў болей патронаў, чымся за паўгода службы ў войску РБ. Сярод іншага, ва Украіне ён пазнаёміўся з тактычнаю медыцынаю, асновамі тактыкі штурму будынкаў і зачысткі памяшканняў ды выбуховаю справаю.

Пасля асноўнага навучання Кай пайшоў на гарнізонную службу. Гэта ўзброеная ахова абʼектаў і дапамога ў месцах дыслакацыі. Каб ехаць на баявыя заданні, Каю спярша трэба было падцягнуць фізічную форму. Гэтым ваяр і займаўся.

Цяпер наш герой чакае выхаду на баявыя задачы, і ён упэўнены, што гатовы ваяваць.

Кай распавёў нам сваю гісторыю. Чым пагражаў нашаму герою і ягоным сваякам супрацоўнік КДБ, прымушаючы беларуса да супрацы? Якія стасункі склаліся паміж беларускімі добраахвотнікамі? Якая атмасфера пануе ў палку Каліноўскага? Што плануе Кай пасля перамогі Украіны? Чым адрозніваецца рыхтаванне ваяроў у палку Каліноўскага і лукашэнкаўскай арміі?

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Полк Каліноўскага / Facebook