Ігару Ярмолаву, валанцёру штабу Віктара Бабарыкі, прысудзілі 5 гадоў турмы. На ягоную маці ў Беларусі завялі крымінальную справу. Калі мастак Уладзімір Буракоў пачуў іхную гісторыю, то пастанавіў дапамагчы, сабраўшы грошы.
Як толькі Аляксей і Святлана, бацькі Ігара, даведаліся пра крывавыя падзеі 9 жніўня 2020 года, яны патэлефанавалі сыну, але той не адказваў. Бацькі паехалі ў Менск і пабачылі, што ў доме сына быў ператрус. Ігар знайшоўся ў Вайсковым шпіталі. У яго было чэрапна-мазгавая траўма, зламанае рабро, прабітае лёгкае, гематомы. Можна сабе ўявіць, як выглядала затрыманне.
Спадарыня Святлана, маці Ігара, звярталася ў розныя інстанцыі, каб пакараць адказных за збіццё сына і вызваліць яго з турмы. Але адзіным вынікам гэтых высілкаў было тое, што ў лістападзе яе самую абвінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады і распачалі супраць жанчыны крымінальную справу.
Калі спадарыня Святлана пайшла на допыт у Следчы камітэт, то адчула сябе зусім самотнаю.
«Ідзеш на допыт – і падаецца, што ты проста адзіны ўва ўсім сусвеце», – кажа нашая гераіня.
І вось у гэты момант на дапамогу прыйшоў мастак Уладзімір. Ён звярнуўся да нас у праграму і распавёў гісторыю Ігара ды ягоных бацькоў. Уладзімір збірае грошы палітычным вязням. Дзеля гэтага ён прадае свае творы з дрэва.
Спадарыня Святлана і Уладзімір:
Ігар і Святлана не былі знаёмыя з Уладзімірам. Дзякуючы сустрэчы з мастаком яны на сабе адчулі моц беларускае салідарнасці.
«Самае галоўнае ў гэтым – тое, што мы адчулі побач плячо такога ж чалавека, такога ж беларуса, які прагне ўсяго добрага нашай краіне», – кажа з удзячнасцю спадарыня Святлана.
Уладзімір паказаў нам свае інструменты і распавёў, што яго натхняе. А ў бацькоў Ігара мы даведаліся, як беларуская салідарнасць змяніла іхнае жыццё.
Аляксей, Святлана і Уладзімір з дэкаратыўным пано з тыграм:
Падпішыцеся на Instagram Уладзіміра і купіце нейкі з ягоных вырабаў, каб падтрымаць ініцыятыву і беларускіх палітычных вязняў.
I памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога!
Далучайцеся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.
Дзе мы разам – там і Беларусь.
Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
З вамі праект «Беларус – беларусу». Праграма, якая сведчыць пра тое, што беларускую салідарнасць немагчыма знішчыць. Калі вы хочаце падтрымаць нашых сённяшніх герояў, публічна або ананімна, з любога пункту свету лістуйце да нас: belarus2belarus@gmail.com.
I памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога!
Далучайцеся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.
Дзе мы разам – там і Беларусь.
Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.