Надзвычайнае здарэнне ў купелі Лукашэнкі на Хрышчэнне. У Лідзе апраменіліся салдаты


Пакуль Іван Кубракоў з МУС думае пра ўцёкі, Вольга Бондарава з Горадні даведалася шакавальную праўду, Рыгор Азаронак адзеў нашыўкі ЗСУ, у Лідзе апраменіліся расейскія салдаты, а ў купелі Аляксандра Лукашэнкі на Хрышчэнне здарылася надзвычайнае здарэнне. Гумар ад «Хай Так TV».

Вядоўцы праграмы – Міхась Зуй і Дзяніс Дудзінскі.

Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV»:

  • Надзвычайнае здарэнне ў купелі Аляксандра Лукашэнкі на Хрышчэнне
  • Новая дактрына бяспекі Рэспублікі Беларусь
  • У беларускіх школах уводзяць факультатыў «Допыт ваеннапалонных»
  • Марат Маркаў і Ньюёркшчына
  • Чаму ў Менску на чыгуначным вакзале ўсё ў…
  • Амерыканскі шпіён у Менску
  • У пашпарце РБ прыбяруць надпісы на лацінцы?
  • Іван Кубракоў з МУС рыхтуе стэндап
  • Беларуская нейрасетка «Раман Галоўчанка» піша тэксты для Лукашэнкі. Год якасці
  • У Лідзе апраменіліся расейскія салдаты
  • Адзіны дзень галасавання: на ўчастках з’явіцца трывожная кнопка
  • Рыгор Азаронак папулярызуе ЗСУ і фільм «Карнік». Капітан «Белоруссия»
  • Азаронак сказаў, што «Піраты ХХ стагоддзя» зняў Феліні
  • Куды ніжэй? Флэшмоб «Александр Григорьевич, я шапку надел»
  • Чаму ў Рагачове зніклі яйкі?
  • У Лукашэнкі жыве хамелеон Жорык. А яшчэ клапы
  • Вольга Бондарава спявае песню «Я русская»
  • Узнагарода імя Эйсмант
  • Іван Кубракоў засноўвае службу дастаўкі і ўцякае на Захад

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVKTwitter і TikTok.

Калаж з фота: Белсат; БелТА; SHAMAN