Як Лідзія Ярмошына ездзіла на машыне, якой вазілі Ганчара? Ці рэальна вылучэнне Ярмошынай на пасаду прэзідэнта пры фармальным транзіце ўлады? Хто з вышэйшых афіцэраў КДБ падпісаўся за Ціханоўскую? Чым выракі палітвязням падобныя да трансфернага кошту футбалістаў? Ці засталіся сярод сілавікоў Лукашэнкі адэкватныя людзі?Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні вы пачуеце ў праграме Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».
Гэтым разам удзел у праграме ўзялі заснавальнік арганізацыі «Беларускі грамадзянскі цэнтр» Валер Сляпухін, аналітык Беларускага цэнтру стратэгічных даследаванняў Вадзім Мажэйка, а таксама рэдактар «Белсату» Яўген Валошын.
Некаторыя тэзы з выступаў гасцей праграмы:
Яўген Валошын:
- Ярмошына – гэта чалавек, які сябе цудоўна кантралюе, з жалезным стрыжнем і моцнай воляй.
- Або Ярмошына сышла ў цень, як Шэйман, або яна мае нейкі план Б у дзень Х.
- Я бачыў, як 16 жніўня даішнікі абдымаліся з мітынгоўцамі, а ёсць здымак, дзе амапавец паказвае сэрца.
Валер Сляпухін:
- Ярмошына – самы каштоўны і самы небяспечны чалавек для Лукашэнкі цяпер, яна шмат што ведае.
- Нават міліцыянты, якія мяне афармлялі на содні, пасля на вушка прасілі прабачэння.
- Пакуль не бачна, што Расея клапоціцца пра лёс сваіх грамадзянаў, што трапілі пад рэпрэсіі ў Беларусі.
Вадзім Мажэйка:
- Рэжыму нават не трэба нікога шукаць для рэпрэсіяў, яны проста бяруць спісы тых, хто падпісаўся за Бабарыку, Ціханоўскую і Цапкалу.
- Немагчыма ўявіць, як у некаторых сілавікоў укладваецца ў галаве падтрыманне пратэстаў і адначасова правядзенне рэпрэсіяў супраць людзей.
- Ціханоўскі ўвёў у публічны дыскурс звычку дэгуманізаваць апанента – назваў Лукашэнку тараканам, пасля Лукашэнка называў людзей пацукамі.
Калаж з фота: Natalia Fedosenko, TASS, Forum