Ці змогуць расейскія войскі прайсці праз Валынь з тэрыторыі Беларусі? Калі Саратаў пойдзе забіваць Маскву? Хто апрануў Медведчука на руку, як ляльку, і спявае ягоным ротам? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:
журналістка праекту «Вот так» Марыя Лекух, медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі і ўкраінскі журналіст Алег Білецкі.
Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:
Алег Білецкі
- Праз Валынь нават нацысты падчас Другой сусветнай вайны не праходзілі – балоты так не прамярзаюць
- Віктар Медвядчук ніколі не быў самастойным палітыкам, усе ўказанні яму спускаліся з Масквы
- Цяпер Расея спрабуе пабудаваць «іншую Украіну», якая будзе базавацца ў Маскве
Марыя Лекух
- Расея не дажыве да канца гэтай вайны ў тым выглядзе, як мы яе ведаем
- Расейцам што жыць, што паміраць – усё адно. Таму Крэмль зразумеў, што можа лёгка абмяняць у сем’яў людзей на грошы
- Няма ніякай Расеі: ёсць Пуцін, ёсць прафесійнае войска, ёсць ПВК «Вагнэр» і ёсць людзі, напрыклад, з Сібіры, якія ўвогуле не ведаюць, дзе тая Масква, і слаба ўяўляюць, у якой краіне жывуць
Паўлюк Быкоўскі
- Я быў у камандзіроўцы ў Саратаўскай вобласці і сутыкнуўся з тым, што ў расейскіх вёсках былі толькі жанчыны, дзеці і старыя людзі
- Расейцам цяпер спрабуюць даць вобраз будучыні – маўляў, гэтую вайну магчыма выйграць, ёсць за што змагацца і ёсць украінцы, якія падтрымліваюць Расею
- Кітай менш падтрымлівае расейскую ваенную авантуру, чым гэта падае расейская прапаганда
Калаж з фота: Yulia Morozova / Reuters / Forum
Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».