У палоне ў Лукашэнкі. Дзе мяжа паміж выжываннем і калабарацыянізмам?


Што рабіць, калі трапляеш у палон да лукашыстаў? Як катуюць у прэс-хатах? Былы палітычны вязень Аляксандр Бабко ў студыі праграмы «План: Б» згадвае, як прайшоў жахі катаванняў і не зламаўся.

«У прэс-хату я ўжо зайшоў без штаноў. У нас забралі штаны, у дзяўчат таксама, і разулі. Я там быў пяць содняў», – згадвае былы палітзняволены.

Мужчына адзначае, што ў камеры і так было холадна, але яшчэ халадней было сядзець без портак. Сядзець можна было ці на падлозе, ці на лаўцы, якая ўразалася ў ногі:

«Ляжаць на ложку можна было толькі ўначы, але кожныя 20–30 хвілінаў падымалі і запытваліся, хто ты, у якой справе праходзіш. Яшчэ ў прэс-хаце стаялі два кубкі з-пад «Ролтана». На адным было напісана «Петушок», а на другім быў нарысаваны певень. Калі ты з іх пап’еш – ты сацыяльна прыніжаная асоба. За вушы хапалі, дапытваліся, хітрыкамі бралі, але я сабе паставіў мэту, што ад мяне нічога не возьмуць. Хоць памру, але адстаю сваё».

Што ў прэс-хаце робяць з жанчынамі? У якой ступені ціск – загад зверху, а ў якой – ініцыятывы лукашыстаў на месцах? Якую навуку трэба вынесці з выпадку Рамана Пратасевіча? Як вернікі ставяцца да кампрамісаў святароў з уладамі?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні вы пачуеце ў чарговым выданні ток-шоу «План: Б» са Змітром Міцкевічам і Вольгаю Старасцінаю.

Госці студыі: сузаснавальнік Reform.by Аляксандр Атрошчанкаў, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі.

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

belsat.eu