Біпалярка падвяла Наталлю Качанаву. БТ засвяціў фальсіфікацыі на выбарах


Пакуль Лукашэнка пасля паездкі ў Казань мерае гадзіннікі за 17 тысяч еўра і віншуе з 23 лютага, Тур назваў яго адміністрацыю «пеклам», Карпенка ЦВК – цыркам, Наталлю Качанаву падвяла біпалярка, а БТ засвяціў фальсіфікацыі на выбарах. Гумар ад «Хай Так TV».

Вядоўцы праграмы – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава, Дзяніс Дудзінскі.

Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнага шоу «Хай Так TV»:

  • БТ засвяціў фальсіфікацыі на датэрміновых выбарах у парламент
  • Чаму «Адзіны дзень галасавання 25 лютага» смеху варты?
  • Біпалярка падвяла Наталлю Качанаву. «Oxxxymiron» і «Split» адпачываюць?
  • Ігар Карпенка захацеў выбары з аганьком і ператварыў ЦВК у цырк
  • Трывожная кнопка на выбарчых участках. Пры чым тут Карлсан?
  • «Выбары з аганьком» 25 лютага. Міліцыя разагнала натоўп
  • Лукашэнка баіцца НЛА на выбарчых участках?
  • Суддзі Лукашэнкі і справа арганізацыі «BYPOL». Каго чакае пекла?
  • Настаўнікаў у Беларусі хапае? Міністр Андрэй Іванец зноў хлусіць
  • Рыгор Азаронак абрынуўся на настаўнікаў
  • Беларускія студэнты не змогуць выязджаць за мяжу?
  • Навошта рэктары ВНУ вучацца страляць? Загранатрады як у часы другой сусветнай?
  • Іван Ціхан скардзіцца на Алімпійскія гульні і спартсменаў
  • Пародыя «Як насамрэч калгасы рыхтуюцца да прыезду Лукашэнкі?»
  • Лукашэнка наракае на моладзь, а сам носіць гадзіннікі за 17 тысяч еўра
  • Зварот Лукашэнкі да Усебеларускага народнага сходу
  • Лукашэнка: «Лепш жыць дрэнна, але на волі»
  • «Зеркало» патэлефанавала Алегу Гайдукевічу
  • Супрацоўнікі заводу «Сталічны» паскардзіліся на нявыплату заробку, а Ігар Тур назваў гэта «партал у пекла»

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVKTwitter і TikTok.

Калаж з фота: Белсат; МИР.DOC; filmpro; СТВ