Доказы супраць Мінздароўя, «мана» Фонду медсалідарнасці, стасункі з Маргарытай Ляўчук


Праз дэтэктар хлусні прайшоў сузаснавальнік «ByMedSol» Андрэй Ткачоў.

На пытанне, ці падманваў калі-небудзь Фонд медычнай салідарнасці беларускіх медыкаў і ці адмаўляў рэпрэсаваным медыкам у дапамозе, Андрэй Ткачоў катэгарычна адказаў «не». Але не заўсёды ўдавалася дапамагчы ўсім і адразу. На атрыманне фінансавай дапамогі ёсць адмысловая чарга.

«Рэсурсы заўсёды абмежаваныя. (…) На жаль, бываюць сапраўды выпадкі, калі ў выніку недахопу нейкіх рэсурсаў і фінансавых, і чалавечых… Гэта першы пункт. Другое – большасць не звяртаецца нават па дапамогу».

Беларусы часта думаюць, лічыць Ткачоў, што, маўляў, ёсць людзі, якім дапамога больш патрэбная: «Ды я яшчэ нічога, мяне яшчэ проста там пару разоў дубінкай перацягнулі, я там пасядзеў 15-20 содняў, а вось іншым горш». Але калі факт рэпрэсіяў задакументаваны, то «ByMedSol» знойдзе магчымасць дапамагчы.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Як даводзілася супрацоўнічаць з Міністэрства аховы здароўя?
  • Чаму разышліся з Маргарытай Ляўчук?
  • Як палітзняволеных інфікуюць каронавірусам?

belsat.eu