Карпянкоў рыхтуецца скінуць Лукашэнку?


У чым моц Лукашэнкі? Ці могуць сілавікі Лукашэнкі знішчыць яго самога? Наколькі Лукашэнка незалежны ў сваіх дзеяннях у Беларусі? Што найбольш пагражае рэжыму Лукашэнкі проста цяпер?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:

журналіст Беларускай службы Польскага радыё Юрый Ліхтаровіч і вядоўца «Белсату» Віталь Цыганкоў.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Віталь Цыганкоў

  • Рэжыму Лукашэнкі пагражае не эканамічнае падзенне, а дэградацыя сацыяльнай сферы
  • У іншых краінах кавярні грамяць дэманстранты, а ў Беларусі – міліцыя
  • Усе сілавікі Лукашэнкі – максімальна выдрэсіраваныя і ручныя, яны прайшлі негатыўны адбор, але яны ў пэўны момант могуць паўтарыць тое, што адбылося з Чаўшэску

Юрый Ліхтаровіч

  • Грамадства без палітычнага лідарства заўжды прайграе супраць арганізаванай структуры
  • Калі Масква заменіць Лукашэнку на кагосьці іншага, сістэма ўспрыме гэта нармальна
  • Калі Расея будзе валіцца, а ў Беларусі ўспыхнуць пратэсты, сілавікам рэжыму прасцей будзе расстраляць Лукашэнку і зваліць усё на яго

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Belsat.eu