У новым выпуску праграмы «Вечерний шпиль»:
- Ніхт ферштэйн! Правал п-рэзідэнта
- Тры-чатыры! Меркаванні расейцаў падзяліліся адносна колькасці двайнікоў Пуціна!
- Рубрыка «Парадокс»: прыхільнікі Пуціна не плануюць за яго галасаваць!
- Расейскія цэнзары выразалі навагодні выступ Пуціна!
- Рыжую казачку з «Атрадаў Пуціна» выпусцілі па амністыі!
- Генерал СВР распавёў аб лятучых талерках!
- Аліна Кабаева распавяла сяброўцы праўду!
- Масквічы, хто апошні за «пратэрміноўкай»?
- Кум Пуціна абрынуўся на Шамана і крамлёўскіх прапагандыстаў
- Дэпутат Думы заняўся падрывам абараназдольнасці РФ!
- Свая гума бліжэй да цела! У Думе занепакоеныя засіллем заморскіх прэзерватываў
- Лагеры Паўночнай Карэі стануць бліжэй!
- Расейскія піянеры ўкараняць у айчынную рэчаіснасць прынцыпы чучхэ!
- Праханаў выдаў вайсковую таямніцу пра Крэмль і «Хамас»
- Пуцін запісаў зварот па-арабску!
- Кадыраў патрабуе ад гаспадара Крамля прывозіць даніну ў Чачэнію асабіста!
- «Халадзільнік адкрыў – усюды іней! Там Валодзька ляжыць сіні-сіні»! Невядомы твор Чайкоўскага
Аўтар і вядоўца праграмы – Алесь Карніенка.
Скетчы – Марцін Крам і Анатоль Чайкоўскі.
Сатырычнае шоу «Вечаровы шпіль» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на нашай старонцы або на канале YouTube.
Калаж з фота: skygrace.ru; Ivan Aleksic / unsplash
belsat.eu / ІР