Амапаўцам раздалі рогі. Шчадралюбны дырэктар занадта горача павіншаваў сваіх падначаленых. Падатковая загадала жаданне Дзеду Марозу. А «Хай так TV» пакалядаваў, абмеркаваў навіны Беларусі і пагутарыў з зоркаю серыялу «Прыгонная» Аляксеем Яравенкам.
- Быкі з АМАПу апрануліся аленямі
- Лукашэнка заклікаў чыноўнікаў жабраваць
- Карпаратыў… на двух
- Падатковая загадала жаданне Дзеду Марозу
- Каго з жанчын рэжым пашле ў космас?
- На заводзе раздалі навагоднія падарункі
- На Сіцыліі спрабавалі адмовіць існаванне Санты!
- Галоўны гісторык Беларусі выдаў чарговы перл
- Міхась Зуй з падачы Дзяніса Дудзінскага ўключыў чыноўніка
- Аляксей Яравенка – пра Купалаўскі тэатр і купалаўцаў, як тых, хто сышоў, дык і тых, хто застаўся. А таксама ён падзяліўся эмоцыямі ад пратэстаў 2020–21 гадоў і распавёў, што прывяло яго ва Украіну.
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.
Калаж з фота: Paola Chaaya / unsplash