Нягледзячы на расейскую агрэсію, Украіна працягвае развіваць аднаўляльныя крыніцы энергіі. Тым часам лукашэнкаўскія ўлады зрабілі Беларусь залежнай не толькі ад расейскага газу, але і ад расейскага ядравага паліва.
Да чаго прыводзіць залежнасць ад адной крыніцы, і якія рэцэпты на энергетычную незалежнасць і бяспеку маюць беларусы і ўкраінцы – у выданні «Бязвіз» з Вітаўтам Сіўчыкам і Тетянай Іванськой.