«Гэта вельмі жорстка, але такая нашая рэальнасць», – Аліна Коўшык пра каланізацыю Беларусі


Сёння беларусы робяць выбар, якою моваю карыстацца, і якія мовы будуць вучыць іхныя дзеці. Гэты выбар у першую чаргу дыктуецца практычнымі патрэбамі. У чым практычная патрэба выкарыстання беларускай мовы?

Адказ на гэтае пытанне шукалі Віктар Шукеловіч і Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Беларусі (АПКБ).

Праблема выбару мовы па-рознаму стаіць перад беларусамі ў Беларусі і беларусамі за мяжой.

Паводле намесніка міністра ўнутраных справаў Мікалая Карпянкова, толькі з 2020 года з Беларусі з’ехалі 350 тысяч асобаў. Ці будуць іхныя дзеці вучыць беларускую мову? Калі браць адну Польшчу, Аліна Коўшык кажа, што з 26 тыс. беларускіх дзетак толькі 500 вучаць родную мову.

Мова Нанова
«Асабісты гераізм настаўнікаў» падвоіў колькасць вучняў Беларускай школы ў Варшаве
2023.09.20 18:00

Што тычыцца Беларусі, то Віктар Шукеловіч дзівіцца, чаму расейскамоўныя беларусы абыякава ставяцца да дыскрымінацыі беларускай мовы? Аліна Коўшык лічыць, што яны проста яшчэ не зразумелі небяспекі, якая над імі навісла: «У іх і так усё добра, ім падаецца».

«Насамрэч, зараз мова гэта не проста інструмент (камунікацыі) – гэта зброя. І тое, што гэта зброя, мы адчулі, гледзячы, што адбываецца ва Украіне. Вы памятаеце, што «вызваляць» прыйшлі расейскамоўных людзей. Таму, калі вы хочаце, каб яшчэ і вас «вызвалілі», то расейская мова – гэта наўпросты шлях», – мяркуе спадарыня Аліна.

Інтэрв’ю
309 дзён пры лініі фронту. Пра жыццё ў Харкаве і абстрэлы былымі суайчыннікамі
2022.12.29 14:22

Ці можна з гэта змяніць? Чаму спадарыня Аліна кажа, што Пуцінскі рэжым рукамі Лукашэнкі вынішчае беларусаў як нацыю? Якія крокі робіць АПКБ, каб дапамагчы беларусам замежжа захаваць ідэнтычнасць? Якія тэндэнцыі даюць надзею на ўратаванне і адраджэнне Беларусі?

Першая частка інтэрв’ю з Алінаю Коўшык:

Завітаць = зайсці

Накірунак = кірунак, напрамак

Уцякаць = бегчы

Ратуючыся – рус. спасаясь

Гвалт – рус. насилие

Ператрываць = перацярпець

Падмацунак – рус. подкрепление

Кола = цыкл

Губляцца – рус. теряться

Захаваць – рус. сохранить

Каштоўны = цэнны

Запатрабаванне = запрос

Багата = многа

Магчымасць – рус. возможность

Імкнуцца – рус. стремиться

Разважаць = думаць

Схіляць – рус. склонять

Пераконваць – рус. убеждать

Асветніцкі – рус. просветительский

Вартасць = цана

Сродак – рус. средство

Свядомы – рус. сознательный

Высілкі – рус. усилия

Ахвяраваць – рус. пожертвовать

Апірышча – рус. опора

Жартаўлівы – рус. шуточный

Налепкі = наклейкі

Выкананне – рус. исполнение

Разнастайнасць – рус. разнообразие

Шанаваць = паважаць

Сусветны – рус. мировой

Досвед = вопыт

Адмыслова = спецыяльна

Супраціў = супраціўленне

Узнагарода – рус. награда

Няскораны = нязломны

Падмацоўваць – рус. подкреплять

Спалучэнне – рус. сочетание

Хустка – рус. косынка

Кашуля = сарочка

Набыць = купіць

Адрознівацца – рус. отличаться

Мушу = павінна

Супольнасць – рус. общность

Меркаванне = думка

Патрэба = неабходнасць

Зацікаўленне = інтарэс

Адпавядаць – рус. соответствовать

Натуральны – рус. естественный

Прозвішча – рус. фамилия

Горшы – рус. худший

Наступствы – рус. последствия

Назіраць – рус. наблюдать

Далучацца – рус. присоединяться

Мапа = карта

Неабыякавы = нераўнадушны

Прынамсі = па меншай меры

Адмаўляцца – рус. отказываться

Насамрэч = на самай справе

Лагодна = спакойна

Пернік – рус. пряник

Вынішчацца – рус. уничтожаться

Пакрыўджаны – рус. обиженный

Падавацца – рус. казаться

Зброя – рус. оружие

Вызваляць – рус. освобождать

Дабрабыт = дастатак

Шаптуха, зельніца = знахарка

Нячысцік = нячыстая сіла

Хвароба – рус. болезнь

Сурок – рус. сглаз

Сэнс – рус. смысл

Штодня = кожны дзень

Прастора – рус. пространство

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: president.gov.by