Лукашэнкавы дзецi пагадзіліся на ўцёкі з Беларусі. На паліграфе Халезін


У праграме «Шчыра кажучы» праз дэтэктар хлусні прайшоў драматург і сузаснавальнік беларускага Свабоднага тэатру Мікалай Халезін.

Ці супрацоўнічаў Халезін з КДБ? Ці мае выхады на адміністрацыю Лукашэнкі цяпер?

Санкцыі ўжо не настолькі эфектыўныя, як пасля 2012 года, лічыць Мікалай Халезін. Бо цяпер ідзецца пра існаванне самога Лукашэнкі, і вызваляць палітвязняў яму цяпер небяспечна. Паводле інфармацыі нашага суразмоўцы, нават дзеці Лукашэнкі пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў былі гатовыя пакінуць Беларусь.

«Мы прапаноўвалі варыянт адлёту, і быў чалавек, які гатовы быў гарантаваць яму бяспеку. Ягоныя дзеці нават былі за гэта, нават ягоныя дзеці, але ён – не», – сцвярджае Халезін.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Ці даводзілася Халезіну калі-небудзь ісці на кампраміс з прынцыпамі дзеля грошай?
  • Ці атрымлівае ён плату за тое, што лабіюе санкцыі, ці звязваліся з ім беларускія бізнесоўцы, што ў санкцыйных спісах?
  • Ці сімпатычная Халезіну Святлана Ціханоўская як палітык?

belsat.eu