Ліка ўжо тры гады жыве на Святой зямлі ды стварае аўтарскую кераміку з дапамогаю раслінаў.
Падзеі жніўня-2020 Ліка сустрэла ў Менску: хадзіла на акцыі, была ля стэлы, калі на яе ўзнялі вялізны бел-чырвона-белы сцяг. А вяртаючыся ў Ізраіль, захапіла з сабою галінкі беларускіх раслінаў, каб з іх дапамогаю рабіць дызайнерскія рэчы. Так яна прывезла на Святую зямлю сваю Беларусь і цяпер распаўсюджвае тут беларускую культуру.