Перапрацоўванне смецця і нават запуск Астравецкай АЭС – не самая актуальная праблема жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі, упэўнены госць праграмы «Размова Сцебуракі» – дырэктар установы «Эфектыўнае кіраванне будынкамі» Уладзімір Навасяд.
Адмысловец зазначае, што большая частка жыллёвага фонду, пабудаванага ў 1960–70-ыя гады, літаральна праз пару гадоў можа знікнуць з мапаў гарадоў. У гэтых дамоў проста скончыцца тэрмін эксплуатацыі.
«Мы ўжо прыйшлі да неабходнасці зносу старога жыллёвага фонду. Жыццёвы цыкл дамоў гэтай серыі, зыходзячы з праектаў, скончыцца ў 2020-22 годзе. Калі паглядзець на раёны, у якіх мы жывём, то гэта фактычна ўжо не раёны, а будучыя будаўнічыя пляцоўкі. То бок вы разумееце глыбіню трагізму гэтай сітуацыі», – кажа Уладзімір Навасяд .
Больш пра тое, чаму нашыя дамы вымушаныя будуць знесці і чаму дзяржава не абавязаная даваць новае жытло замест знесенага, глядзіце ў «Размове Сцебуракі» (відэа вышэй).